Сёлета вядомы лідскі пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш парадаваў нас новай кнігай пад назваю "Фарны касцёл у Лідзе".
Гэтай тэмай даследчык займаецца ўжо больш за 15 гадоў. Спадар Леанід Лаўрэш падзяліўся з намі, чаму гэта тэма мае для яго асаблівае значэнне і расказаў пра новае выданне.

















