Пантыфікаты папаў Бенедыкта I і Пелагія II прыйшліся на цяжкія часы нашэсця лангабардаў на Італію
і перыяд страшэннага голаду, ад якога памёр нават адзін з іх - Бенедыкт I. Не пра кожнага папу захавалася шмат звестак, але ўсё цікавае, што толькі магчыма адшукаць, заўсёды знойдзе с. Дар’я Галубкова OV. Слухайце новы выпуск Tu es petrus.









