13 лютага 2026 года адыйшла ў вечнасць мастацтвазнаўца Ірына Зварыка, якая 49 гадоў працавала ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Спадарыня Ірына імкнулася захаваць, даследаваць і перадаваць інфармацыю пра нашыя нацыянальныя каштоўнасці, і, безумоўна, ўнесла свой значны ўклад у наданне новага імпульсу развіццю айчыннай духоўнай культуры. У 2015 годзе ў часопісе "Наша вера" быў надрукаваны яе артыкул "Гравюра Францыска Скарыны ў Кнізе прарока Даніэля: сэнсы мастацкай інтэрпрэтацыі", які ў Год святога Францішка, прымеркаванага да 800-годдзя смерці святога Францішка Асізскага, гучыць надзвычай актуальна.













