Хрысціна Лялько – пісьменніца, перакладчыца, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў "Наша Вера" і "Ave Maria". Спадарыня Хрысціна адзначае свой дзень нараджэння 30 сакавіка.
Радыё Марыя падрыхтавала цёплыя віншаванні з пажаданнямі ўсіх ласкаў ад Панны Марыі, Божага бласлаўлення, добрых і сардэчных людзей побач, здароўя, шчасця і шчодрага плёну на Божай ніве. У нашай радыйнай праграме пра моц творчасці і асобы Хрысціны Лялько расказваюць Данута Бічэль, Васіль Зуёнак, Ірына Багдановіч, Леанід Дранько-Майсюк, Ігар Сурмачэўскі, Усевалад Сцебурака.













