Шаноўныя слухачы, прапануем разам пагартаць трэці і чацвёрты нумары часопіса "Ave Maria", якія выйшлі пад адной вокладкай.
Вас чакае цікавы агляд матэрыялаў з жыцця Касцёла ў Беларусі і свеце. У новых нумарах адлюстраваны наступныя важныя публікацыі:
-выхад з друку "Пяцікніжжа Майсея" ў перакладзе на беларускую мову;
-успаміны пра біскупа Казіміра Велікасельца ОР, які сёлета 8 лютага на 81-м годзе зямнога жыцця адышоў у вечнасць;
-адкрыццё прыгажосці і каштоўнасці Дэкалогу;
-разважанні пра перспектывы і пагрозы новых касцёльных рухаў ды шмат іншага.
Слухайце наш агляд і чытайце часопіс "Ave Maria"!








